Search
× Search

События

Альгерд Бахарэвіч выступіць з лекцыяй пра месца беларускай літаратуры ў свеце
host

Альгерд Бахарэвіч выступіць з лекцыяй пра месца беларускай літаратуры ў свеце

Адзін з галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў Альгерд Бахарэвіч 21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі выступіць з лекцыяй «Беларуская літаратура: "вялікая" ці "малая"?»

Вядомы літаратар распавядзе, ці варта падзяляць літаратуру на на “малую” і “вялікую”.  Якое месца займае беларуская літаратура ў сусветнай? З дапамогай якіх крытэраў можна яго вызначыць? Ці патрэбнае такое вызначэнне чытачам – і як яно ўплывае на пісьменнікаў? Якой нашую літаратуру бачаць за мяжой – і якой мы бачым яе самі? 

Лекцыя пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Беларуская літаратура: вялікая або малая?” адбудзецца ў прасторы Імагуру (Фабрыцыуса 4), 21 сакавіка а 19:00. Уваход вольны. 

Ініцыятар імпрэзы - адукацыйны праект “БелЛіт: мабільны гід” ад МТС. Гэта серыя лекцый, прысвечаных беларускай літаратуры, дзе узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў стануць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Кожны слухач лекцыі атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца ўсе лекцыі, якія ён наведае. Напрыканцы праекта “студэнты”, у якіх не будзе ніводнага пропуску, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы, астатнія — граматы слухачоў. 

Альгерд Бахарэвіч — вядомы беларускі пісьменнік і лаўрэат прэміі Гедройца. Найбольш адметныя творы: “Шабаны”, па якім у Купалаўскім тэатры была пастаўлена аднайменная п’еса, “Белая муха — забойца жанчын”, “Натуральная афарбоўка”, “Дзеці Аліндаркі”.

 

Предыдущая статья Образовательный проект «Академия коммуникации» приглашает всех на свое одиннадцатое занятие
Следующая статья Эпоха клиента и эра цифровой экономики: как взаимодействовать с клиентами в новой реальности?
Оценить статью:
Нет рейтинга
Социальные комментарии Cackle

Name:
Email:
Subject:
Message:
x

Новые материалы

23 июня в Минске состоится Республиканский финал Конкурса предпринимательских идей

RSS

Мы Вконтакте

 
Яндекс.Метрика

Terms Of UsePrivacy StatementCopyright 2013 - 2018 by Budny.by