Search
× Search

Новости образования

Слоўнік "Наш дом / Our Home" – у фінале Рэспубліканскага конкурса праектаў Social Weekend
Редактор

Слоўнік "Наш дом / Our Home" – у фінале Рэспубліканскага конкурса праектаў Social Weekend

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Сёння стала вядома, што праект слоўніка прайшоў у фінал конкурса сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 7. Мэта каманды праекта – сабраць грошы для выдання кнігі накладам 1000 асобнікаў. Каля 43 млн бел. руб. ужо былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Tалакошт для выдання 500 слоўнікаў, але ўдзельнікі праекта ўпэўненыя: «Наш дом / Our Home» будзе цікавы і патрэбны шырэйшаму колу чытачоў. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а грошай для гэтага патрэбна ўдвая менш – каля 20 млн бел. руб.

«Падтрымаць выданне слоўніка можна грашыма або праз стварэнне сустрэчы на карысць праекту на платформе «МаеСэнс», – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Мы імкнемся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама як мага лепей “сацыялізаваць“ "Наш дом", зрабіць яго максімальна карысным для беларусаў. Калі ў вас ёсць нейкія ідэі, прапановы, калі ласка, дасылайце іх на nashdom.ourhome@gmail.com».

Для даведкі:

Social Weekend – гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі, у якім кожны можа прапанаваць сваю ідэю, атрымаць фінансавую падтрымку для яе рэалізацыі і папросту знайсці аднадумцаў.

Предыдущая статья LOGIN 2016: чего ожидать от крупнейшего в странах Балтии фестиваля технологий и прогресса?
Следующая статья Стань участником Республиканского конкурса проектов и инициатив творческой молодежи "Гений-стартап"
Оценить статью:
Нет рейтинга

Name:
Email:
Subject:
Message:
x

Статьи, новости, события
RSS
Присоединяйтесь!
 
Terms Of UsePrivacy StatementCopyright 2013 - 2020 by Budny.by
beylikdüzü escort
fapjunk.com
thaiapp.org kaçak bahis siteleri alsancak escort escort izmir escort izmir konak escort escort Denizli escort antalya escort antalya escort antalya escort Ankara escort ankara bornova escort escort izmir
tempobet giris