Search
× Search

Новости образования

У Беларусі надрукаваны першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках
Редактор

У Беларусі надрукаваны першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках

З 12 снежня гэтага года ў продажы з’явіцца першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: больш за 2000 слоўнікавых адзінак на кожнай мове, алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі, 32 падтэмы з яскравымі ілюстрацыямі – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, гаспадарчых прылад, вядзення хатняй гаспадаркі і рамонту.

Слоўнік "Наш дом / Наш дом" – краўдфандынгавы праект, які быў ажыццёўлены ў 2015-2016 гадах беларускімі лінгвістамі-перакладчыкамі і валанцёрамі ў супрацы з выдавецтвам і кнігарняй “Галіяфы”. Асноўная частка грошаў для выдання кнігі былі сабраныя на платформах “Талакошт” і “МаеСэнс”.

Не сакрэт, што ў Беларусі няшмат людзей добра валодаюць беларускай і англійскай мовамі. Суаўтары кнігі імкнуліся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама зрабіць выданне максімальна карысным для беларусаў.

“Спачатку мы планавалі слоўнік на 1200-1300 слоў, аднак у доме столькі цікавых рэчаў, што кніга “вырасла” да 2000 з гакам адзінак. “Наш дом” змяшчае як амерыканскія, так і брытанскія лексічныя варыянты, якія часта адрозніваюцца ў гэтым семантычным полі. Для транскрыпцый узяты за аснову брытанскі варыянт вымаўлення, які выкладаюць у беларускіх школах і вну”, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. 

Таксама каманда праекта прапануе беларускім школьнікам, студэнтам і настаўнікам пазмагацца за слоўнікі ў творчым конкурсе “СЛОВЫЯВЫ”. Умовы ўдзелу ў конкурсе будуць абвешчаныя на прэзентацыі кнігі 10 снежня 2016 года. 

Для даведкі: 

Слоўнікі ў малюнках – гэта выданні, у якіх кожнае слова апісана з дапамогай выявы. Гэтым яны адрозніваюцца ад слоўнікаў з малюнкамі (напр., "Слоўніка з малюнкамі" Міколы Яленскага, выдадзенага ў 1994 г.). Выдзяляюць тэматычныя і алфавітныя слоўнікі ў малюнках. Вось спіс выдадзеных раней беларускіх слоўнікаў у малюнках:

Предыдущая статья VI Республиканский смотр-конкурс Дедов Морозов и Снегурочек «Ёлка-Фэст – 2016»
Следующая статья Уроки проекта «Чытаем па-беларуску з velcom» собрали более 3 000 младших школьников в Гродненской области
Оценить статью:
Нет рейтинга

Name:
Email:
Subject:
Message:
x

 
Статьи, новости, события
RSS
Присоединяйтесь!
 
Terms Of UsePrivacy StatementCopyright 2013 - 2017 by Budny.by